Гідраўлічныя сімбалі – Альфа і Амега гідрапрываду | Hydraulics symbols - alpha and omega hydraulic drive
Гравюра Францыска Скарыны “Узор Мора”
Слова “Гідраўліка” паходзіць ад грэцкай мовы “ὑδραυλικός” менавіта ад спалучэння двух слоў “ὕδωρ” –вада і “αὐλός” – трубка. У нашы часы гідраўліка – гэта навука аб перадачы і рэгуляванні сіл і рухаў з дапамогай вадкасці.
Слова “Сімбаль” паходзіць таксама са старажытнагрэцкай мовы “σύμβολον”і даслоўна перакладаецца як “сумеснае кіданне”, умоўны знак, сігнал.
Калісці ў старажытныя часы калі блізкія людзі разлучаліся на доўгія часы, пакідаючы свой родны край, яны ламалі манету, медальён ці маленькую дошку каб потым пры сустрэчы злучыўчы дзве палавінкі маглі пазнаць друг друга праз шмат гадоў. Так вось гэтая палачка і называлася “Сімбалем” тобішь асэнсаваннае злучэнне палавінак ў адно цэлае надаючая сэнс і існасць чагосці….
Да тэмы філасофіі і знакаў (сімбалей) яшчэ старажытныя грэкізнакаміты філосаф Платон прапанаваў ў сваёй тэорыі пазнання каб даведацца сапраўдную існасць матэрыяльных рэчэй і з’яў прапанаваў спачатку падзяліць іх на недзялімыя палавінкі ці часткі, а потым злучыўшы іх на ноў можна па-сапраўднаму даведацца пра іх сэнс ці ідэю іх існавання.
Так і умоўныя графічныя сімбалі машынабудаўнічай гідраўлікі (гідрапрываду) прыдуманы сучаснымі людзьмі для дакладнага разумення функцыянавання прынцыпаў гідрасхем машын і механізмаў. І дзеля таго каб добра разумець, праектаваць вырабляць, дарабляць і хораша эксплуатаваць гідраўлічныя гідрасістэмы, неабходна ужываць зразумелыя усім умоўныя адзнакі-сімбалі кожнага гідраэлемента, а таксама граматна злучаць функцыянальныя сувязі паміж імі ў адно цэлае
Гідраўлічныя сімбалі не паказваюць арыентацыю ў прасторы, канструкцыю ці памеры саміх гідраагрегатаў але даюць неабходную інфармацыю для злучэння, кіравання і функцыявання усіх сувязей і плынь працоўнай вадкасці гідраўлічных кампанентаў як жывога арганізма.
З простых графічных знакаў складаюцца больш фунцыянальныя гідравлічныя схемы.
Гідраўлічныя сымбалі маюць значную ролю ў жыцці гідрасхемы ад пачатку яе праектавання да мадэрнізацыі і паспяховай эксплуатацыі. Яны з’яўляюцца адзінымі крыніцамі каб знасці непаладкі сістэмы, зрабіць дакладную рэгуліроўку ці дыягносціку гідраўлікі машын і механізмаў.
На сення ў дадзеннай галіне ужываюцца міжнародны стандарт па гідраўлічных сімбалях ISO 1219 (The International Organization for Standardization). Дадзены стандарт з цягам часу уніфікаваў і уладкаваў ужыванне гідраўлічных сімбалей.
Пры праектаванні гідрасхемы сімбалі могуць паварочвацца альбо дублявацца.
Простыя гідракампаненты могуць аб’яднацца ў адну зборачную адзінку, тады іх сімбалі абмяжоўваюцца штрых-пунцірнай лініяй.
Злучэнне двух ліній абавязкова пазначаецца кропкай. Скрыжаванне двух ліній бяз пазначэння кропкай - значыцца у няма злучэння!
Базавыя сімбалі па стандарту ISO 1219-1
Выкарыстанне гідраўлічных сімбалей згодна міжнароднага стандарта ISO 1219-1 дазваляе карыстальнікам розных краін і розных па-кваліфікацыі інжынераў цалкам зразумець адзін аднаго і пасцігнуць існасць і сэнс фунцынавання гідрасхемы любога вытворцы машын і узлоў. Карацей кажучы сімбалі машынабудаўнічай гідравлікі таксама як пісьменнасць з’яўляецца сімбалічнай сістэмай для перадачы інфармацыі і вопыта чалавецтва.
Спроектировать, модернизировать и доработать гидравлическую схему
- машины, механизма, оборудования
Спроектировать гидравлический привод,
Гидропривод хода и других функций
Можно позвонив по тел. +375 29 638 92 03 или послав заявку на e-mail: abakanovich@gmail.com